Парася, якое спявае! Ці не дзіўна?! Нават незвычайна! Ніхто ў вёсцы ў гэта не можа паверыць. Больш таго! Таленавітаму падсвінку пагражае невясёлая перспектыва ператварыцца ў пачастунак да святочнага стала ў гонар яго гаспадыні — Дар'і Іванаўны. Але наш герой зусім не з такіх, хто паддаецца злому лёсу! Ён уцякае ў лес, дзе сустракае вернага сябра — Зайца. Сяброўства дапамагае прыяцелям перамагчы злога Ваўка, пераадолець перашкоды і пераканаць усіх прызнаць цудоўны талент Парася-спевака!
