Адукацыйная дзейнасць нашай ўстановы дашкольнай адукацыі будуецца на прынцыпах рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ў адпаведнасці з яго узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміравання ў яго маральных нормаў, набыцця ім сацыяльнага вопыту.

 Яслі-сад - установа дашкольнай адукацыі, у якой выхаванцы ранняга і дашкольнага ўзросту атрымліваюць дашкольную адукацыю, у групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы - спецыяльную адукацыю, а ў летні перыяд - і аздараўленне. 

У дашкольнай установе працуе стабільны, згуртаваны педагагічны калектыў, які адрозніваецца высокім узроўнем прафесіяналізму. Рознабаковае развіццё малых ажыццяўляецца на аснове рэалізацыі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнага стандарту дашкольную адукацыю. 

Рэалізацыя вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца цэлы год.

 Асноўнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэсу з'яўляецца гульня, занятак.