Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:

  •  ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
  •  забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
  •  фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
  •  падрыхтоўка да працягу адукацыі;
  •  аздараўленне.
  •  навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
  •  асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
  • атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
  •  фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
  •  фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
  •  далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
  •  развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
  •  выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
  •  забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  •  арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
  •  забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.