Атэстацыя - гэта вывучэнне і комплексная ацэнка ўзроўню кваліфікацыі, прафесійнай кампетэнтнасці і прадуктыўнасці дзейнасці педагагічных работнікаў устаноў адукацыі.
Мэтай атэстацыі з'яўляецца вызначэнне адпаведнасці ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў патрабаванням кваліфікацыйных характарыстык пры прысваенні ім адпаведнай кваліфікацыі.
Атэстацыя праводзіцца па ініцыятыве педагагічнага работніка ці па ініцыятыве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі.
Задачы атэстацыі:
1. Стымуляванне павышэння ўзроўню кваліфікацыі педагагічных работнікаў.
2. Павышэнне эфектыўнасці і якасці педагагічнай працы.
3. Выяўленне перспектыў выкарыстання патэнцыялу педагогаў.
4. Забеспячэнне дыферэнцыяцыі ў аплаце працы.