Прафсаюзная арганізацыя

Першасная прафсаюзная арганізацыя

ДУА «Дзіцячы сад №193 г. Мінска»

Асноўны напрамак дзейнасці нашай першаснай арганізацыі - абарона сацыяльна-эканамічных і прафесійных інтарэсаў работнікаў установы. Прафкам прымае ўдзел у атэстацыі педагогаў. Калегіяльна вырашаюцца пытанні прэміравання і ўзнагароджання супрацоўнікаў.

 Нашы супрацоўнікі сапраўды ведаюць і паважаюць сваю прафсаюзную арганізацыю, давяраюць ёй свае праблемы. Бо яна карыстаецца заслужаным аўтарытэтам не толькі ў членаў прафсаюза, але і ў адміністрацыі ўстановы. З меркаваннем прафкама лічацца пры прыняцці важных для ўстановы рашэнняў. Без ўзгаднення з ім не прымаецца ні адзін сур'ёзны дакумент ... Што дае Прафсаюз:

  • стабільнасць працоўных адносін;
  •  далучэнне да кіравання ўстановамі праз пагаднення і калектыўныя дагаворы; 
  • падтрымку і развіццё творчага і прафесійнага патэнцыялу; 
  • кансультацыі юрыстаў;к
  • ансультацыі спецыялістаў па ахове працы і прававую дапамогу пры няшчасных выпадках; 
  • садзейнічанне ў паляпшэнні жыллёвых умоў работнікаў адукацыі і ўдзел у размеркаванні жылой плошчы;
  • арганізацыю добраахвотнага медыцынскага страхавання;арганізацыю адпачынку работнікаў і членаў іх сем'яў;
  •  арганізацыю і правядзенне культурных мерапрыемстваў; 
  • матэрыяльную дапамогу работнікам у экстрэмальных сітуацыях; 
  • страхаванне членаў прафсаюза ад няшчасных выпадкаў.