забяспечвае  кожнаму беларусу магчымасць падаць заяву на ажыццяўленне любой адміністрацыйнай працэдуры, пераведзенай у краіне  ў  электронную форму, і атрымаць  электронныя паслугі з дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў , інтэграваных у агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэме (ААІС).  

Партал  «Е-Паслуга»  гарантуе  абарону дадзеных, якія перадаюцца, у тым ліку персанальных, праз тэрмінальны рэжым працы з выкарыстаннем крыптаграфічных пераўтварэнняў у адпаведнасці з рэгламентуючымі стандартамі Рэспублікі Беларусь.

Пералік адміністрацыйных працэдур, заявы зацікаўленых асоб па якіх падаюцца ў электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг, вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2024 г. № 322 " Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў электроннай форме "  (са змяненнямі і дапаўненнямі) . У пераліку ўказаны таксама спосаб ідэнтыфікацыі і аўтэнтыфікацыі зацікаўленай асобы, а таксама магчымасці падачы адміністрацыйнай скаргі і атрымання адміністрацыйнага рашэння праз адзіны партал электронных паслуг.  

Для выкарыстання дадзенай сістэмы неабходна актываваць свой асабісты кабінет. Асабістыя кабінеты на "Е-Паслуга" ёсць у кожнага беларуса, звесткі аб якім унесены ў рэгістр насельніцтва. Актывацыя асабістага кабінета адбываецца пры першым уваходзе ў яго. Аўтарызавацца можна ID-картай, ключом электроннага лічбавага подпісу, па нумары тэлефона, e-mail, уліковым запісам у Google або Apple.

Актываваць свой асабісты кабінет можна тут

Даведацца больш пра партал «Е-Паслуга»  можна па спасылцы

https://e-pasluga.by/home.html