Ужо доўгі час Дзяржаўтаінспекцыя Рэспублікі Беларусь праводзіць сацыяльную кампанію, накіраваную на распаўсюджванне і выкарыстанне сярод пешаходаў і іншых удзельнікаў дарожнага руху, святлоадбіўных элементаў (флікераў).

Прыемна адзначыць, што праводзімая работа дае свае добрыя вынікі – грамадзяне нашай Рэспублікі з разуменнем ставяцца да ўказаных патрабаванняў Правілаў дарожнага руху, набываючы і выкарыстоўваючы ўказаныя прадметы!

Актыўная прапаганда святлоадбіўных элементаў пачалася ў 2006 годзе пасля зацвярджэння ўказам Прэзідэнта новых Правілаў дарожнага руху, якія абавязалі пешаходаў абазначаць сябе ў цёмны час сутак.

Дзейнасць Дзяржаўтаінспекцыі па папулярызацыі святловяртальных элементаў працягваецца да гэтага часу.


Адной з самых неабароненых катэгорый сярод удзельнікаў дарожнага руху з'яўляюцца дзеці. Таму ў 2015 годзе па выніках пасяджэння Камісіі па бяспецы дарожнага руху пры Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце было прынята рашэнне рэкамендаваць установам адукацыі набыць святлоадбіўныя камізэлькі і выкарыстоўваць іх пры групавым перамяшчэнні дзяцей, асабліва навучэнцаў пачатковай школы.

Святловяртальныя элементы (флікеры)

Прызначэнне святлоадбіўных элементаў
Па статыстыцы наезд на пешахода - адзін з самых распаўсюджаных відаў дарожна-транспартных здарэнняў. Асноўная доля наездаў са смяротным зыходам прыпадае на цёмны час сутак, калі вадзіцель не ў стане ўбачыць людзей, якія выйшлі на праезную частку. Святловяртальныя элементы павышаюць бачнасць пешаходаў на неасветленай дарозе і значна зніжаюць рызыку ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў з іх удзелам.

Прызначэнне святлоадбіўных элементаў
Пры руху з блізкім святлом фар вадзіцель аўтамабіля здольны ўбачыць пешахода на дарозе на адлегласці 25-50 метраў. Калі пешаход прымяняе святлоадбівальнік, то гэтая адлегласць павялічваецца да 150-200 метраў. А пры руху аўтамабіля з далёкім святлом фар дыстанцыя, на якой пешаход становіцца бачны, з ужываннем святлоадбівальнікаў павялічваецца са 100 метраў да 350 метраў. Гэта дае кіроўцу 15-25 секунд для прыняцця рашэння.

У многіх краінах нашэнне святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак з'яўляецца абавязковым як для дзяцей, так і для дарослых. Не з'яўляецца выключэннем і Рэспубліка Беларусь. Так, згодна з патрабаваннямі Правілаў дарожнага руху, пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход павінен пазначыць сябе святлоадбіўным элементам (элементамі); пры скрыжаванні праезнай часткі дарогі па-за падземным, надземным, наземным пешаходнымі пераходамі і скрыжаваннем у цёмны час сутак пешаходу рэкамендуецца пазначыць сябе святлоадбіўным элементам (элементамі).

Паважаныя бацькі! Пераконвайце сваіх дзяцей і памятайце самі, што ў інтарэсах пешахода, пераходзячы праезную частку ў прыцемкі, у цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці нават па пешаходным пераходзе, пазначыць сваю прысутнасць на дарозе, даўшы магчымасць кіроўцу своечасова спыніцца. Менавіта святлоадбіўныя прыстасаванні дазваляюць вадзіцелю ўбачыць пешахода на значнай адлегласці.
Добрага шляху!