Калі ты пешаход
Перш чым адправіцца ў падарожжа, мой сябар, неабходна запомніць і ведаць найважнейшыя "правілы бяспекі на дарозе". Такім чынам:

  • Абавязкова хадзі па тратуарах.
  • Пераходзь вуліцу па пешаходным пераходзе, нанесеным на асфальце ў шэраг белым лініям, які яшчэ называюць "зебрай" і там, дзе ёсць знак "Пешаходны пераход".
  • Калі ёсць яшчэ і падземны пешаходны пераход, то лепш скарыстайся з ім.
  • Пераходзь вуліцу толькі на зялёны сігнал святлафора, на жоўты і чырвоны пераходзіць забараняецца.
  • Пры пераходзе дарогі ўважліва паглядзі па баках, ці няма небяспекі, ці няма побач машын, дайдзі да сярэдзіны, паглядзі направа і налева. Пераканаўшыся, што аўтамабіляў няма - смела працягвай шлях.
  • Пераходзячы дарогу, ні ў якім разе на ёй нельга бегаць, штурхацца і гуляць. Гэта небясьпечна.
  • Пры набліжэнні аўтамабіля з уключанымі маячкамі сіняга ці сіняга і чырвонага колераў забаронена пераходзіць дарогу. Калі ты знаходзішся на праезнай частцы дарогі, пакінь яе, выконваючы меры засцярогі.
  • Ніколі не перабягай дарогу перад блізка ідучым аўтамабілем.
  • Калі пераходзіш дарогу з маленькім дзіцем - моцна трымай яго за руку.
  • Калі бачыш перад сабой аўтобус, які не стаіць, не абыходзь яго – гэта небяспечна. Пачакай пакуль аўтобус ад'едзе ад прыпынку.
  • Не забывайся, што за горадам трэба ісці па абочыне, насустрач транспартнай плыні.
  • Збіраючыся ў дарогу ў цёмны час сутак, не забудзься пазначыць сябе «флікерамі», якія заўсёды дапамогуць табе ў шляхі.

Памятай, дарога - не месца для гульняў. Нельга гуляць на праезнай частцы і набліжай яе, выбягаць з-за кустоў або з-за стаялых аўтамабіляў. З-за дамоў не відаць машыны, якая можа раптоўна выехаць з-за павароту.

Калі ты раварыст

З прыходам цёплага і яснага надвор'я многія з вас сядуць на любімыя веласіпеды і з вясновым, летнім ветрыкам акунуцца ў новыя захапляльныя велапрыгоды. Але перш, чым сесці на свайго "жалезнага сябра", неабходна ведаць і памятаць аб правілах кіравання роварам, а менавіта:

  • Перш за ўсё, памятай - ва ўзросце да 14 гадоў забараняецца ездзіць па праезнай частцы дарогі без суправаджэння дарослых, акрамя тратуараў, веласіпедных і пешаходных дарожак, а таксама закрытых пляцовак: дварах, парках і на стадыёнах.
  • Ровар павінен мець спраўныя тормазы, руль і гукавы сігнал. Таксама павінны быць люстэркі задняга выгляду і святлоадбівальнікі: спераду – белага колеру, ззаду – чырвонага, а з кожнага бакавіца – аранжавага.
  • Ездзіць на ровары трэба па спецыяльнай роварнай дарожцы, а пры яе адсутнасці - па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкод для руху.
  • Калі хочаш перасекчы дарогу - сыдзі з ровара, трымаючы яго за руль, прайдзі па пешаходным пераходзе. Праскочыць праз дарогу на веласіпедзе забараняецца.
  • Запомні, калі рухаешся ў цёмны час сутак на ровары, абавязкова ўключы спераду фару, якая выпраменьвае белы колер, ззаду ліхтар, які выпраменьвае чырвоны. Таксама надзень ахоўны шлем і «флікеры» (камізэлька, бранзалеты, павязкі і інш.).
  • Забаронена рухацца на ровары, не трымаючыся за руль і не трымаючы ногі на педалях.

Калі ты пасажыр

Тут мы раскажам як паводзіць сябе ў грамадскім транспарце і якімі правіламі карыстацца, каб ваша падарожжа было зручным, камфортным і не небяспечным. У добры шлях:

  • Чакай аўтобус, тралейбус, трамвай на прыпыначнай пляцоўцы, таксама выконвай правілы паводзін: не бегай, не штурхайся, будзь уважлівым і абачлівым.
  • Пры руху ў аўтобусе, тралейбусе або трамваі займі сваё пасадачнае месца або стой, трымаючыся за поручань. Не бегай і не высоўвайся ў акно.
  • Калі пасадка ў трамвай ажыццяўляецца з праезнай часткі, то выходзь на яе толькі пасля поўнага прыпынку трамвая.